Пазакласнае чытанне "Чалавек без Радзімы, што салавей без песні"
Прытрымліваючыся метадычных патрабаванняў, пазакласнае чытанне ў нашым класе праходзіць кожны месяц. Так, у лістападзе, яно было прысвечана тэме нашай Радзімы. Рабяты рыхтавалі змест твораў аб сваім родным краі, прыказкі і прымаўкі пра Радзіму, малюнкі па тэме пазакласнага чытання. Таксама размова ішла пра сталіцу нашай Радзімы, абласныя цэнтры, суседзяў, сімволіку і іншае. Вынік, які вучні вынеслі з ўрока быў такім: кожны грамадзянін сваёй краіны, вялікі і маленькі, павінен уносіць свой пасільны ўклад у агульную справу, дзеля развіцця нашай агульнай краіны.