Адкрыты ўрок па беларускай мове
У рамках правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры, у 2 "Б" класе адбыўся адкрыты ўрок па беларускай мове. Да дзяцей на ўрок завiтаў паштальён Печкін, разам з якiм яны выконвалi розныя заданнi: перакладалі тэкст з рускай мовы на беларускую, развiвалi вусную мову, працавалi з дэфармаваным тэкстам. На ўроку хлопчыкі і дзяўчынкі паказалi добрую працу i сваю падрыхтаванасць. Спадзяюся, што i далей будуць гэтак жа добра працаваць на ўроках. Вучыце сваю родную мову, размаўляйце на мове сваiх продкаў.