Адкрыты ўрок па беларускай мове.
У рамках правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры, у 2 "Г" класе адбыўся адкрыты урок па беларускай мове. Дзеці, разам з Буслікам адправiліся ў падарожжа па прапанаванаму маршруту, а выконваючы заданнi, трапілі ў “Краіну добрых ведаў” . На ўроку хлопчыкі і дзяўчынкі паказалi добрую працу на ўроку. Спадзяюся, што i далей будуць гэтак жа добра працаваць i ў будучым змогуць праславiць нашу родную старонку. I ў радасцi, i ў скрусе гарнiце ў сэрцы словы, расцiце беларусамi, расцiце беларускамi! Вучыце сваю родную мову, размаўляйце на мове сваiх продкаў.