Адкрыты ўрок па беларускай мове
У рамках тыдня беларускай мовы, сярод пачатковых класаў, у нашым класе прайшоў урок беларускай мовы на тэму: "Агульнае паняцце пра самастойныя і службовыя часціны мовы". На ўрок да вучняў завітаў казачны персанаж - Дзед-Барадзед, якому дзеці чыталі вершы аб Беларусі, аб вясне, знаёмілі яго з нашай мовай беларускай і яе асаблівасцямі,спявалі песні. Хочацца адзначыць, што рабяты празавалі з цікаўнасцю і захапленнем. Але каб добра размаўляць на беларускай мове, трэба яе слухаць, трэба больш чытаць твораў беларускіх пісьменнікаў. Беларуская мова ў рускамоўнай школе - цяжкі прадмет. Хочацца выразіць словы падзякі нашым гасцям, якія прысутнічалі на ўроку: Мохаравай Наталлі Ўладзіміраўне, Касьянчык Валянціне Віктараўне, Цяцерыч Наталлі Якаўлеўне і Булаўка Таццяне Пятроўне за шчырыя словы падзякі.