Урок пазакласнага чытання
Фарміраванне любові да сваёй Айчыны пачынаецца з прабуджэння цікаўнасці да яе мінулага. У гэтым ўпэўнена не толькі я, як настаўнік, але і ўсе мае землякі, якія любяць сваю Радзіму. На ўроках беларускай мовы вучні, акрамя праграмных заданняў, знаёмяцца з промысламі і рамёствамі, беларускім адзеннем, разглядаюць старыя хатнія рэчы, чытаюць народныя казкі. Вучні даведаліся, што наша зямля багата сваімі традыцыямі, славіцца сваёй старажытнай гісторыяй, самабытнай культурай. Беларусь ганарыцца сваімі паэтамі, пісьменннікамі, мастакамі, музыкантамі. Давайце і мы любіць, шанаваць сваю мову і ўмець дасканала валодаць ёю.