Дзень роднай мовы
Першым урокам сёння была беларуская літаратура. Мы пагулялі ў гульню "Перакладчык", паглядзелі фільм аб нашай прыгожай Беларусі. Нечакана да нас зайшлі вучні 9 класа і ў вершаванай форме прапанавалі нам любіць, размаўляць і не забываць родную мову. Адыходзячы запрасілі на перапынку прыйсці і паглядзець батлейку.