Тыдзень беларускай мовы
На гэтым тыдні усе размаўляюць на роднай беларускай мове. У чым справа? А справа ў тым, што ў гімназіі праходзіць тыдзень беларускай мовы. Надпісы, назвы, адкрытыя ўрокі, конкурсы, казкі - усё прысвечана роднай мове. Увазе нашых дзетак на вялікім перапынку быў прапанаваны прагляд лялечнага тэатра - батлейкі. Навучэнцы старэйшых класаў прадэманстравалі казку на праваслаўную тэматыку. Ярка, цікава, пазнавальна, павучальна!