17 верасня - Дзень народнага адзiнства
Беларусь 17 верасня адзначае самае маладое дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. У 2023 годзе яго будуць адзначаць у трэці раз – адпаведны ўказ аб заснаванні дадзенага свята прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня 2021 года.
У рамках святкавання Дня народнага адзінства ў Беларусі праходзяць разнастайныя патрыятычныя і культурна-масавыя мерапрыемствы.